Background
Vyacheslav Antonovich Selyakh, the actual surname is Selyakh-Kachansky, was born on December 25, 1885, in Logoysk, Minsk Region, Belarus.
1915
Санкт-Петербург
Селях Вячеслав Антонович - артист театра "Музыкальной драмы"
1916
Санкт-Петербург
Селях Вячеслав Антонович - артист Мариинского Императорского театра
1916
Санкт-Петербург
Селях Вячеслав Антонович в роли Бориса Годунова в опере "Борис Годунов" М.Мусоргского
1916
Санкт-Петербург
Селях Вячеслав Антонович в роли Гонца в опере "Сказка о царе Салтане" Н.Римского-Корсакова
1917
Петербург
Селях Вячеслав Антонович в роли Бориса Годунова в опере "Борис Годунов" М.Мусоргского
1917
Петербург
Селях Вячеслав Антонович в роли Шакловитого в опере "Хованщина" М.Мусоргского
Vyacheslav Antonovich Selyakh, the actual surname is Selyakh-Kachansky, was born on December 25, 1885, in Logoysk, Minsk Region, Belarus.
From 1901 to 1905 Vyacheslav studied at the Molodechno Teacher Seminary. From 1905 to 1910 he worked as a teacher. In 1910 he arrived in St. Petersburg and enrolled in the Conservative Rapghof courses in the class of opera singing prof. I. Tartakov.
У 1913 годзе прыняты ў тэатр «Музычнай Драмы». Спяваў у операх «Багема» і «Нюрнбергскія майстры спеваў». У лютым-сакавіку 1915 года, будучы студэнтам кансерваторыі, удзельнічаў у конкурсным выпрабаваньні галасоў у Марыінскім Імператарскім тэатры. Удзельнічала больш за 300 чалавек. Абралі дваіх - В.Селяха і А.Лебедзеву.
У красавіку 1915 года дэбютаваў у Марыінскім Імператарскім тэатры ў ролі князя Ігара ў оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна. З 1915 да 1924 спяваў у Марыінскім і Міхайлаўскім тэатрах. Амплуа - драматычны бас-барытон.
Выконваў партыі Ігара ў аднайменнай оперы, Дэмана у оперы "Дэман", Шаклавіты ў «Хаваншчыне», Барыса Гадунова ў аднайменнай оперы, Гразнога ў «Царскай нявесце», Рыгалета ў аднайменнай оперы, Мізгіра ў оперы «Снягурка», Аманасра ў оперы «Аіда», Капулеці ў «Рамэа і Джульеце», Руслана ў оперы «Руслан і Людміла», П'етра ў оперы «Фенела або нямая з Порцічы», Графа Аберталя ў оперы «Ян Лейдэнскі», Нэске ў оперы «Манон», Беса ў оперы «Чаравікі», Дзядзька Бонза ў оперы »Мадам Батэрфляй», Ганец у оперы «Казка пра цара Салтана», у оперы «Багема» спяваў Шанара, вартаўніка і Бенуа, у «Пікавай даме» - Златагора, Ленскага і Томскага, у оперы «Кармэн» - Эскамільо і Іль Данкайра, оперы «Варожая сіла» - Пятра, оперы «Гугеноты» - Марэвера, у оперы «Мазепа» - Качубея.
Партнёрамі па сцэне былі - Ф.Шаляпін, І.Яршоў, І.Алчэўскі, Л.Ліпкоўская, Дз.Смірноў, Н.Ярмоленка-Южына і інш.
У 1916-1917 гг. выступаў на сцэне Александрынскага тэатра ў п'есе «Іншае жыццё», рэжысёр А.Далінаў. Партнёры - Л.Ціме, Б.Горын-Гарайнаў, Я.Студзянцоў.
У 1919 годзе ўвайшоў у раду дзяржаўнай оперы (СДО) Марыінскага тэатра ад артыстаў салістаў разам з Ф. Шаляпіным, Андрэевым-2 і І.Яршовым.
У 1924 годзе прыехаў у Менск і стаў выкладаць у Менскім музычным тэхнікуме. Адначасова ўзначаліў музычную падсекцыю тэатральнай секцыі ў Інбелкульце.
У 1926 годзе арганізаваў Беларускую дзяржаўную капэлу.
У траўні 1927 года паставіў на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра - БДТ-1 (цяпер гэта тэатр ім. Я.Купалы) першую нацыянальную оперу на беларускай мове - «Русалка» А.Даргамыжскага, дзе сам выканаў ролю Млынара.
З 1927 года дырэктар тэатра БДТ-1 (галоўны рэжысёр Е.Міровіч). У 1930 годзе на Алімпіядзе тэатраў у Маскве тэатр БДТ-1, сумесна з Маскоўскім (ім.Вахтангава) і Тбіліскім (ім.Руставэлі) тэатрамі заняў першае месца. У 1930 годзе быў зняты з пасады дырэктара БДТ-1 як нацдэм. Пасля пачатку рэпрэсій у Беларусі вярнуўся ў Ленінград (1933). Спачатку быў заступнікам дырэктара опернай студыі ім.Рымскага-Корсакава (1933-1935), затым - рэжысёрам вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства (1935-1937).
У час вайны вярнуўся ў акупаваны Менск (1943) і ўзначаліў Менскі гарадскі тэатр (тэатр ім. Я.Купалы) (1944). Тэатр ставіў п'есы, спектаклі і оперы. Перад вызваленьнем Менска (1944) выехаў у Нямеччыну. З 1944 па 1950 гг. у лагерах для перамешчаных асоб. У Нямеччыне арганізаваў беларускі тэатр і хор, якія выступалі і давалі канцэрты ў лагерах для ўцекачоў.
У 1950 годзе - атрымлівае дазвол і выязджае ў ЗША. У ЗША арганізуе беларускі тэатр і ставіць спектаклі. Стварае беларускі хор, з якім шмат гастралюе і запісвае кружэлкі. Піша духоўную музыку (антыфоны), зборнік быў выдадзены ў Лондане. Гарманізуе беларускія народныя песні і складае зборнік.